Тип мероприятия
Начало 01 Марта 2014 в 19:00
Прагляд беларускамоўных фiльмаў

 

У сувязі са шматлікімі просьбамі мы ладзім паўторны паказ фільма “Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб” па-беларуску!


Паказ адбудзецца у суботу, 1 сакавіка а 19 гадзіне ў бізнэс-цэнтры IMAGURU 
 

Пра што фільм:

Чацьвёра дзяцей жывуць у доме старога прафесара. Падчас гульні ў хованкі яны знаходзяць чароўную шафу-гардэроб і трапляюць у казачную краіну Нарнію, населеную міфічнымі істотамі і жывёламі, што могуць размаўляць.

Казачны свет чакае вызвалення ад злой Белай Вядзьмаркі, якая трымае ўсю Нарнію пад зімовым праклёнам ужо сто год. Пакліканне дзяцей, прадказанае ў старажытных прароцтвах — перамагчы Вядзьмарку і зрабіцца каралямі і каралевамі ў чароўнай краіне. На сваім шляху яны сутыкнуцца са здрадай, пакутамі і смерцю, але ўсё перанясуць, бо ім дапаможа Аслан — магутны Леў, Цар Цароў, што кіруе не гвалтам і прымусам, а любоўю і ахвярнасцю.

Экранізацыя знакамітай кнігі Клайва Л'юіса, што лічыцца адной з лепшых дзіцячых гісторый усіх часоў і ўваходзіць у залаты спіс хрысціянскай творчасці.

Кошт квіткоў:


35 тысяч дарослым.
30 студэнтам.
20 дзецям.


Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!