Бізнес-канферэнцыя “Паспяховы прадпрымальнік” адбылася!
02 Апреля

27 і 28 сакавіка ў Мінску адбылася адна з самых гучных бізнес-падзей гэтага года - бізнес-канферэнцыя "Паспяховы прадпрымальнік", арганізатарам якой выступіла кампанія "Максі Бай" – Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Падобнае мерапрыемства арганізоўваецца ўжо ў чацвёрты раз. Аднак у гэтым годзе яно праходзіла ў фармаце канферэнцыі і доўжылася два дні, на працягу якіх бізнесмены змаглі прайсці 3 крокі да паспяховага бізнесу:

1 Крок: Стварэнне кампаніі;

2 Крок: Развіццё сваёй справы;

3 Крок: Эфектыўнае кіраванне бізнесам.

27 сакавіка мерапрыемства праходзіла ў Доме Масквы, дзе прафесійныя спікеры і бізнес-трэнеры выступілі з лекцыямі на тэму стварэння і развіцця бізнесу.

 

Практычныя заняткі і трэнінгі праходзілі 28 сакавіка ў бізнес-клубе "IMAGURU". Тут удзельнікі змаглі на пэўных прыкладах з жыцця кампаній навучыцца эфектыўнаму кіраванню сваёй справай.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі маладыя людзі, якія толькі плануюць адкрываць свой бізнес, а таксама прадпрымальнікі малога і сярэдняга бізнесу, зацікаўленыя ў развіцці ўласнай кампаніі. Канферэнцыя сабрала каля 200 удзельнікаў.

Залы Дома Масквы і бізнес-клуба "IMAGURU" сабралі сапраўды захопленых людзей. Маладыя прадпрымальнікі актыўна бралі ўдзел у канферэнцыі, задавалі вялікую колькасць пытанняў і атрымлівалі прызы. 

Напрыклад, Алена, студэнтка, якая навучаецца ў Германіі, з вялікай цікавасцю прыйшла на канферэнцыю, бо ў будучыні плануе распачаць сваю справу. Алена адзначыла, што для яе самай важнай з'яўляецца менавіта практычная частка: "Усё лепшае - гэта тое, што бліжэй да практыкі, напрыклад, аповеды пра тое, што было ў практыцы прафесійных бізнесменаў, з якімі праблемамі давялося сутыкнуцца і якія памылкі яны зрабілі. Лепш вучыцца на чужых памылках, а не на сваіх".

Раман, праграміст, прыйшоў на канферэнцыю з мэтай атрымаць веды пра адкрыццё сваёй справы. Малады чалавек расказаў нам пра тое, што ён плануе адкрыць ферму па вырошчванні трусоў. "У праграмаванні мала жыцця, - адзначыў Раман, - а новы бізнес жывы і займальны, да таго ж, яму не трэба прысвячаць увесь свой час".

Андрэй, прадстаўнік кампаніі "БелАдмінГруп", адзначыў высокі ўзровень спецыялістаў: "Выступы спікераў дазволілі пераканацца ў сваіх думках і планах, паглыблена растлумачылі некаторыя моманты. Вельмі важна, што на канферэнцыю прыйшло шмат зацікаўленых людзей, якія з радасцю могуць падзяліцца сваім досведам".

Вікторыя, прадстаўнік кампаніі "Паспяховая рэклама", засталася задаволена мерапрыемствам. Ёй спадабаліся лекцыі, з якіх яна змагла ўзяць шмат новай і карыснай інфармацыі для сябе. Прыемнае ўражанне пакінула і апетытна якава-паўза.

Ірына, індывідуальны прадпрымальнік, таксама адзначыла карысць гэтага мерапрыемства для развіцця сваёй справы і прапанавала ў наступны раз даць магчымасць самастойна камбінаваць заняткі лекцыйнага і практычнага характару, напрыклад, лекцыі 1 і 2 Кроку і трэнінгі 3-яга Кроку.

Аляксандр, ПУП "Б'юЛайн", расказаў нам пра тое, што канферэнцыя дазволіла яму атрымаць шмат карыснай інфармацыі. Вялікую цікавасць выклікала тэма "Кіраванне калектывам". 

Крысціна, студэнтка лінгвістычнага ўніверсітэта, выйграла квіток на канферэнцыю ў сацыяльных сетках. Гэты нечаканы сюрпрыз стаў для яе сапраўдным падарункам, бо ў будучыні яна збіраецца адкрываць сваю лінгвістычную школу. Дзяўчына адзначыла важнасць інфармацыі, высокі прафесіяналізм спікераў, добрую працу з публікай і інтэрактыўнасць.

Прадстаўнікі кампаніі "МЕ100" (партнёры мерапрыемства) з радасцю падзяліліся прыемнымі ўражаннямі ад канферэнцыі і адзначылі высокі ўзровень яе арганізацыі.

Павел (Start-up "Гэта табе") звярнуў увагу на настрой аўдыторыі: "Вельмі важна, што ўсе знаходзяцца на адной хвалі. Кожны змог адчуць сябе ў асяроддзі сваіх. Фармат дыялогу дазваляе глыбока асвятліць праблему і паўнавартасна разабрацца ў ёй, на практыцы паглядзець нейкія складаныя моманты".

Таксама канферэнцыю наведалі прадстаўнікіСМІ, сяродякіх былі журналісты такіх выданняў, як "Аргументы і Факты", "Белгазета", партала "Bel.biz" і іншыя.

 

Канферэнцыя праходзіла ў цёплай, прыемнай атмасферы. Раніцай у Доме Масквы гасцей сустракаў струны квартэт. У рамках канферэнцыі былі арганізаваны 2 кава-паўзы, пад час якіх удзельнікі мерапрыемства маглі пагаварыць адзін з адным, са спікерамі, абмяняцца карыснымі кантактамі. Арганізатарамі кава-паўзы сталі нашы партнёры – "Налібокі Кэйтарынг" і рэстаран японскай кухні "SushiHouse".

Многія ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі падарункі і сертыфікаты: 3 сертыфіката на бясплатнае карыстанне інтэрнэтам Атлант Тэлеком на працягу  месяца, 3 сертыфіката ад Асістэнт.by на бясплатныя анлайн-кансультацыі па бухгалтэрыі, 3 сертыфіката на рассыланне 5000 бясплатных смс-паведамленняў ад SMS-assistant. Апро чтаго, былі разыграны прызы ад TreningClub.by, а таксама "SushiHouse".

Найбольш актыўныя ўдзельнікі змаглі выйграць прызы і ад нашых спікераў – квіток на трэнінг Дзмітрыя Скуратовіча і абед з Андрэем Гусаравым.

Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва ўдзячны ўсім удзельнікам і партнёрам мерапрыемства.

 

Да сустрэчы на наступнай канферэнцыі "Паспяховы прадпрымальнік"!

 

ДРУГИЕ IMAGURU НОВОСТИ
28 Ноября
11:48
Авторы проекта Глас.бел о диалогах с властью, устаревших законах и боли
На первом в Беларуси GovTech-хакатоне, который впервые прошел в рамках Международной Недели Предпринимательства 2016, победил проект Глас.бел: площадка для диалога между бизнесом и властью, на которой предприниматели смогут комментировать разрабатываемые нормативно-правовые акты (НПА), влияя тем самым на качество и направление законотворчества. Юристы адвокатского бюро «ВМП Власова, Михель и Партнеры» Алексей Филонов и Александр Веремеев, соавторы проекта Глас.бел, рассказали нам о настроениях работников госорганов, праве доступа к НПА и о болевых точках бизнеса.
24 Ноября
11:17
2,5 млн. долларов на стартапы. В Минске запущена новая сеть бизнес-ангелов
16 ноября в беларуси стартовала программа развития венчурной экосистемы и была запущена сеть бизнес-ангелов. Проект называется aid–venture и рассчитан на 5 лет. сумма финансирования, которую могут получить белорусские стартапы - 2,5 млн долларов. Группа компаний Bel.biz будет заниматься реализацией программы совместно с венчурным фондом 500 Startups, юридической фирмой «Алейников и партнеры» и программой для венчурных инвесторов Angel Labs.
24 Ноября
11:50
Attention! Налетай на свеженькие фиксы!
Мы строили, строили, и, наконец, построили! Новые, просторные, светлые, уютные фиксы уже ждут своих постояльцев. Приятные цены и несравненная атмосфера Имагуру! Осталось только 2 комнаты...Быть может, для вашей команды?